Дзень роднай мовы

21.02.2022

Дзень роднай мовы  ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Старыя Дарогі” пачаўся з віншавання да Дня роднай мовы і з размовы ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на роднай мове. У паветры адчуваўся добры настрой: гучала наша мілагучная родная мова. Былі арганізаваны выставы работнікаў бібліятэкі “Да роднай мовы крок зрабі”, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “У свеце роднай мовы” і настаўнікаў пачатковых класаў “Маё роднае слова, як ты мне міла…”, вучні з задавальненнем разгадвалі рэбусы, чыталі вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове.

Вучні на працягу дня захапляліся праглядам мультыплікацыйных фільмаў па творах беларускіх аўтараў, першакласнікі разгадвалі цікавую віктарыну “Скарбы роднай мовы” і прымалі ўдзел у конкурсе загадак “Прырода роднага краю”, для другакласнікаў быў арганізаваны карагод беларускіх гульняў, а таксама гульня “Гаворым па- беларуску”.

Для вучняў 3-4 класаў праведзены конкурс чытача “Чароўны куфэрак”, дзе вучні з асаблівым надхненнем чыталі свае вершы на беларускай мове, таксама вершы беларускіх пісьменнікаў.

У 5-х класах настаўнікам разам з вучнямі педагагічнага класа арганізавана віктарына “Размаўляй са мной па-беларуску”, дзе вучні таксама паказалі выдатнае валоданне беларускай мовай.

Відэавіншаванне да Дня роднай мовы.

изображение_viber_2022-02-21_14-45-05-526

изображение_viber_2022-02-21_14-57-55-771

изображение_viber_2022-02-21_15-05-36-979

изображение_viber_2022-02-21_15-06-22-230

изображение_viber_2022-02-21_15-08-11-954

изображение_viber_2022-02-21_15-09-19-695

изображение_viber_2022-02-21_15-12-12-686

изображение_viber_2022-02-21_21-03-11-116

изображение_viber_2022-02-22_09-24-45-575

изображение_viber_2022-02-22_09-25-29-733

изображение_viber_2022-02-22_09-29-07-436

изображение_viber_2022-02-22_09-31-27-338