За што я люблю родную зямлю

21.09.2022

У рамках тыдня беларускай мовы у 2 "Б " класе было праведзена выхаваўчае мерапрыемства "Скарбы роднага краю". Рабяты ўзнавілі веды пра гісторыю і  фальклорныя традыцыі беларускага народа, прынялі удзел у развучванне беларускіх народных гульняў, удакладнілі веды пра прыроду роднага краю.

изображение_viber_2022-09-21_17-46-47-372 изображение_viber_2022-09-21_17-46-48-204
изображение_viber_2022-09-21_17-46-48-961 изображение_viber_2022-09-21_17-46-49-776

У 4 “Б” класе у рамках тыдня роднай мовы вучні прымалі ўдзел у віктарыне знаўцаў беларускай мовы “Беларуская скарбонка”. Яны з задавальненнем разгадвалі рэбусы, чыталі вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, складалі прыказкі са слоў, разгадвалі беларускія загадкі і перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

изображение_viber_2022-09-21_16-55-16-503 изображение_viber_2022-09-21_16-55-20-077
изображение_viber_2022-09-21_16-55-21-241 изображение_viber_2022-09-21_16-55-22-162

Сярод удзельнікаў гуртка “Квант” прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мая родная мова”. Былі створаны 2 каманды: “Сонейка” і “Вясёлка”. Кожная з іх па чарзе выбірала намінацыю з прапанаванай у табліцы “Гульнёвае поле” і  пытанне з пазначанай колькасцю балаў. На працягу гульні  вучні праяўлялі  актыўнасць, цікавасць да заданняў, паказалі сваю эрудыцыю, пазналі штосьці новае, стараліся працаваць у камандзе. Гучала прыгожае беларускае слова, панавала спакойная творчая атмасфера.

изображение_viber_2022-09-21_20-14-41-106 изображение_viber_2022-09-21_20-14-41-350

“Гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага  выхавання дзяцей”– лічаць настаўнікі 3 класаў. Нездарма гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

изображение_viber_2022-09-21_19-52-13-064

У 6 "Б" класе прайшло пазакласнае мерапрыемства "Конкурс чытальнікаў "Гучы, мая родная мова"". Вучні падрыхтавалі вершы на беларускай мове, было абрана журы. У час правядзення конкурсу праводзіліся займальныя хвілінкі. Спаборніцтвы былі гарачымі. Гучала прыгожае роднае слова. Пасля журы падвяло вынікі конкурсу. Усе былі задаволены мерапрыемствам.

изображение_viber_2022-09-21_19-27-21-828 изображение_viber_2022-09-21_19-27-22-180
изображение_viber_2022-09-21_19-27-25-514

З вялікай цікавасцю вучні 3”Б” класса прянялі ўдзел у інтэлектуальнай гульне “Моўныя скарбы роднага краю”, мэтай якой былі развіцце інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў і развіцце іх творчых здольнасцей, выхаванне любові і павагі да роднага слова. Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, успаміналі беларускія народныя казкі.

изображение_viber_2022-09-21_14-45-59-215 изображение_viber_2022-09-21_14-46-03-217
изображение_viber_2022-09-21_14-46-06-511 изображение_viber_2022-09-21_14-47-59-754