Дзень Родной мовы

21.02.2023

Дзень роднай мовы  ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Старыя Дарогі” пачаўся з размовы ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на роднай мове. У паветры адчуваўся добры настрой: гучала наша мілагучная родная мова. Вучні з задавальненнем разгадвалі рэбусы, чыталі вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове.

Настаўнікамі другакласнікаў Селязневай А.У., Усік Л.М. быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Каласы роднай мовы”.

У трэціх класах прайшлі гульня-віктарына “У свеце слоў”, настаўнік Лапанік А.У. і інтэрактыўная гульня “Не проста ў словы я гуляю, на мове роднай размаўляю”, настаўнік Басякова А.В.

Для вучняў 4 класаў настаўнікамі Дзенісевіч М.А., Туравай А.С., Таргонскай А.У. праведзены конкурс чытальнікаў “Гучы, родная мова”, дзе вучні з асаблівым натхненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.

У 5 класах Патапеней Т.К. арганізаваны гульня- конкурс “Пагуляем у роднае слова”, у 6 класах настаўнікам Міхайлавай С.У. праведзены турнір “Знаўцы роднай мовы”, дзе вучні паказалі выдатнае валоданне беларускай мовай.

На працягу дня Патапеня Т.К., Міхайлава С.У. разам з вучнямі стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”, былі арганізаваны віктарына “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, гастранамічны фэст “Беларуская кухня” на веданне вучнямі беларускіх страў, конкурс віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, марафон “Гучы, роднае слова!”