Дзень роднай мовы

21.02.2024

  Дзень роднай мовы ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Старыя Дарогі” пачаўся з віншавання да Дня роднай мовы і з тэматычнай выставы “Сэрцам роднага слова краніся”. На працягу дня гучалі беларускія песні і музычныя творы ў выкананні вучняў. Дзеці прымалі ўдзел у гульнях-віктарынах, конкурсах загадак і ў інтэрактыўных гульнях. У паветры адчуваўся добры настрой, гучала наша мілагучная родная мова.